Из истории учреждения образования
Бохан Серафім Гаўрылавіч нарадзіўся ў 1924 годзе ў вёсцы Забалацце Станькаўскага сельскага савета Дзяржынскага раёна Мінскай вобласці ў сям’і селяніна. Бацькі да калектывізацыі займаліся земляробствам.
У 1931 годзе яны ўступілі ў калгас «Пробуждение» Станькаўскага сельскага савета. У 1932 годзе Серафім Гаўрылавіч пачаў навучацца ў Коскаўскай пачатковай школе. Пасля заканчэння школы, ён разам з сям’ёй пераязджае ў Магілёў, дзе працягвае вучыцца.
У 1939 годзе скончыў восем класаў, і ў тым жа годзе ён паступіў на другі курс Магілёўскага педагагічнага вучылішча, якое закончыў у 1941 годзе. Але дакументаў не атрымаў, бо пачалася вайна. Калі нямецкія войскі захапілі Магілёў, Серафім Гаўрылавіч разам з бацькамі вярнуўся ў вёску Забалацце, і да 1942 года разам з бацькамі займаўся земляробствам.
У 1942 годзе добраахвотна ўступіў у партызанскі атрад «Боевой». Серафім Гаўрылавіч змагаўся з ворагам да падыходу Чырвонай Арміі. 11 чэрвеня 1944 года партызанскі атрад, у якім ваяваў СерафімГаўрылавіч, злучыўся з часткамі Чырвонай Арміі. За час Вялікай Айчыннай вайны ён быў узнагароджаны:
1) Медаль «Партизану Отечественной войны I степени»;
2) Медаль «За победу над фашистской Германией»;
3) Ордэнам «Красной Звезды» і інш. Потым Серафім Гаўрылавіч быў падпарадкаваны Міністэрству асветы і накіраваны ў Дзяржынскі раён Мінскайвобласці на працу ў якасці кіраўніка Клыпавіцкай пачатковай школы, дзе і працаваў да жніўня 1945 года.
У 1945 годзе быў пераведзены ў Коскаўскую школу. Ён працаваў настаўнікам беларускай мовы і літаратуры ў гэтай школе да кастрычніка 1946 года. Затым па выніках медыцынскай камісіі быў зволены і доўгі час лячыўся. Пасля таго, як здароўе Серафіма Гаўрылавіча палепшылася, ён вяртаецца да працы настаўнікам ў Коскаўскую школу,якая знаходзілася каля роднай для Серафіма Гаўрылавіча Забалацці. Гэта адбылося ў 1948 годзе.
У 1961 годзе атрымаў пасаду дырэктара школы.Па яго ініцыятыве ў 1972 годзе была пабудавана новая школа ў вёсцы Забалацце, якую ён і ўзначальваў да 1984 года. Потым Серафім Гаўрылавіч пайшоў на ганаровую пенсію. Набыў дом у вёсцы Коскі, дзе займаўся сельскай гаспадаркай разам са сваёй жонкай Фаінай Рыгораўнай. СерафімГаўрылавіч разам з Фаінай Рыгораўнай нарадзілі і выхавалі таленавітых дзяцей: Серафіма Серафімавіча Бохана і Людмілу Серафімаўну Бохан.
Апошнія гады свайго жыцця ветэран вайны і працы пражыў у горадзе Мінск, побач са сваімі дзецьмі. Серафім Гаўрылавіч Бохан памёр у 2012 годзе.