Задачи и функции

Мэта: Стварэнне ўмоў для атрымання кожным вучнем даступнай якаснай адукацыі, захавання і ўмацавання здароўя навучэнцаў, забеспячэння гатоўнасці выпускнікоў да ўсвядомленага прафесійнага выбару, усебаковага развіцця маральных асноў асобы.

Задачы:

* павышаць якасць  адукацыі  і   выхавання  праз  удасканаленне прафесійнага майстэрства педагогаў, інфарматызацыю адукацыйнага працэсу пры ўмове захавання здароўезберагальнага асяроддзя;

* праводзіць мэтанакіраваную сістэмную работу з высокаматываванымі навучэнцамі па падрыхтоўцы да алімпіяд, навукова-практычных канферэнцый, конкурсаў;

* садзейнічаць выхаванню грамадзяніна, патрыёта сваёй радзімы, адказнага сем’яніна і прафесіянала-працаўніка праз сумесную работу ўстановы адукацыі, бацькоў і зацікаўленых грамадскіх арганізацый па выхаванні этнакультурных каштоўнасцей на аснове традыцый сваіх землякоў;

* забяспечваць ўмовы для арганізацыі якаснага адукацыйнага працэсу праз умацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы, удасканаленне экалагічнага асяроддзя.