Правила внутреннего распорядка для учащихся

Правілы

 ўнутранага распарадка для

навучэнцаў дзяржаўнай установы адукацыі

“Забалацкі  вучэбна-педагагічны комплекс

дзіцячы сад – базавая  школа”

1. Навучэнцы дзяржаўнай установы адукацыі “Забалацкі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – базавая школа” ў адпаведнасці з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі маюць правы на:

атрыманне адукацыі ў адпаведнасці з адукацыйнымі праграмамі;

перавод у іншую ўстанову адукацыі;

навучанне па індывідуальнаму вучэбнаму плану ў межах зместа адукацыйнай праграмы;

стварэнне спецыяльных умоў для атрымання адукацыі з улікам асаблівасцей іх псіхафізічнага развіцця;

ахову жыцця і здароўя пад час адукацыйнага працэсу;

бясплатнае псіхолага-медыка-педагагічнае абследаванне ў дзяржаўных цэнтрах карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі;

бясплатную карэкцыю фізічных (або) псіхічных парушэнняў у дзяржаўных установах адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы спецыяльнай адукацыі;

карыстанне падручнікамі і вучэбнымі дапаможнікамі;

канікулы;

атрыманне платных паслуг у сферы адукацыі;

бясплатнае карыстанне бібліятэкай, вучэбнай, культурна-спартыўнай базай установы адукацыі;

атрыманне сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай дапамогі з боку спецыялістаў установы адукацыі;

заахвочванне за поспехі ў вучэбнай, спартыўна-масавай, грамадскай, навуковай, эксперыментальнай, інавацыйнай дзейнасці, а таксама ў адукацыйных мерапрыемствах;

удзел у кіраванні ўстановай адукацыі;

удзел у алімпіядах, конкурсах, турнірах, фестывалях, канферэнцыях і іншых адукацыйных мерапрыемствах, спартыўна-масавай, грамадскай, навуковай, эксперыментальнай, інавацыйнай дзейнасці;

азнаямленне з пасведчаннем аб дзяржаўнай рэгістрацыі, устаноўчымі дакументамі, а таксама з вучэбна-праграмнай дакументацыяй;

удзел у грамадскіх аб’яднаннях, дзейнасць якіх не супярэчыць заканадаўству Рэспублікі Беларусь;

іншыя правы навучэнцаў устанаўліваюцца Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, іншымі  актамі заканадаўства Рэспублікі Беларусь, устаноўчымі дакументамі і іншымі лакальнымі нарматыўнымі прававымі актамі ўстановы адукацыі.

2. Навучэнцы дзяржаўнай установы адукацыі “Забалацкі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – базавая школа” абавязаны:

добрасумленна і адказна адносіцца да засваення зместу адукацыйных праграм, праграм выхавання;

клапаціцца аб сваім здароўі, імкнуцца да маральнага, духоўнага і фізічнага развіцця і самаўдасканалення;

выконваць патрабаванні ўстаноўчых дакументаў, правілаў унутранага распарадку для навучэнцаў;

паважаць гонар і годнасць іншых удзельнікаў адукацыйнага працэсу;

беражліва ставіцца да маёмасці ўстановы адукацыі;

абавязкова наведваць вучэбныя заняткі па раскладу,  факультатыўныя заняткі, агульныя і класныя мерапрыемствы, заняткі ў гуртках;

на занятках знаходзіцца ў школьнай форме адзення або форме ўстаноўленага ўзору: хлопчыкі- строгі касцюм, дзяўчынкі-касцюм дзелавога стылю;

клапаціцца аб іміджу дзяржаўнай установы адукацыі “Забалацкі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – базавая школа”;

карыстанне мабільнымі тэлефонамі забараняецца ў час вучэбных і пазаўрочных заняткаў і на перапынках паміж імі ў асабістых мэтах;

падпарадкоўвацца рашэнням органаў кіравання і самакіравання дзяржаўнай установы адукацыі “Забалацкі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – базавая школа”, якія прыняты ў межах іх кампетэнцыі і не супярэчаць заканадаўству Рэспублікі Беларусь.

Іншыя абавязкі навучэнцаў устанаўліваюцца Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, іншымі актамі заканадаўства Рэспублікі Беларусь.

3. Навучэнцы, якія ўчынілі супрацьпраўныя дзеянні (наўмысныя або па неасцярожнасці), неналежна выконвалі свае абавязкі або сістэматычна іх не выконвалі могуць быць прыцягнуты да дысцыплінарнай адказнасці.

Навучэнцы могуць быць прыцягнуты да дысцыплінарнай адказнасці за:

спазненні або неяўкі без уважлівых на тое прычын на вучэбныя заняткі;

парушэнні дысцыпліны ў час адукацыйнага працэсу;

невыкананне без уважлівых на тое прычын законнага патрабавання педагагічнага работніка;

абраза ўдзельнікаў адукацыйнага працэсу;

распаўсюджванне інфармацыі, якая наносіць шкоду здароўю навучэнцаў;

пашкоджанне будынкаў, пабудоў, абсталявання і іншай маёмасці дзяржаўнай установы адукацыі “Забалацкі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – базавая школа”;

парушэнні патрабаванняў заканадаўства аб ахове здароўя, пажарнай бяспекі;

распіццё спіртных, слабаалкагольных напояў, піва, ужыванне наркатычных, псіхатропных і іншых рэчываў,  якія адурманьваюць, у будынках, на тэрыторыі дзяржаўнай установы адукацыі “Забалацкі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – базавая школа” або з’яўленне ў адзначаных вышэй месцах у стане алкагольнага або наркатычнага або таксічнага ап’янення;

курэнне (спажыванне) табачных вырабаў ў будынках або на тэрыторыі  дзяржаўнай установы адукацыі “Забалацкі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – базавая школа”;

іншыя супрацьпраўныя дзеянні (бяздзейнасць).

4. За ўчыненне дысцыплінарнага праступка да навучэнца могуць быць прыменены наступныя меры дысцыплінарнага спагнання: заўвага; вымова; адлічэнне.

5. Адлічэнне як мера дысцыплінарнага спагнання можа быць прыменена за:

адсутнасць больш трыццаці дзён без уважлівых на тое прычын на вучэбных занятках на працягу вучэбнага года;

сістэматычнае (паўторнае на працягу года) невыкананне або неналежнае выкананне  абавязкаў навучэнца, калі да яго раней прымяняліся меры дысцыплінарнага спагнання .

Адлічэнне як мера дысцыплінарнага спагнання не можа быць прыменена да:

навучэнца, які не завяршыў засваенне зместу адукацыйнай праграмы базавай адукацыі, навучальнай праграмы спецыяльнай адукацыі на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі для асоб з інтэлектуальнай недастатковасцю,  які не прайшоў  выніковую атэстацыю  за перыяд атрымання  агульнай базавай адукацыі пры засваенні  зместу адукацыйнай праграмы спецыяльнай адукацыі на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі;

навучэнца, які не дасягнуў узросту 16 гадоў.

6. Права выбару меры дысцыплінарнага спагнання належыць дырэктару дзяржаўнай установы адукацыі “Забалацкі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – базавая школа”.

7. Звесткі аб прымяненні меры дысцыплінарнага спагнання даводзяцца да законных прадстаўнікоў непаўналетняга навучэнца і заносяцца ў асабовую справу напаўналетняга .

8. Парадак прымянення мер дысцыплінарнага спагнання, абскарджанне рашэння аб прымяненні меры дысцыплінарнага спагнання да навучэнца, парадак зняцця і пагашэння мер дысцыплінарнага спагнання вызначаецца згодна дзеючаму заканадаўству.