Сацыяльнае і прафесійнае самавызначэнне вучняў – важнейшая задача сучаснай школы
Актуальнай і надзённай стала праблема: сённяшнім школьнікам прыходзіцца рабіць свой прафесійны выбар ва ўмовах, калі яшчэ незразумелыя перспектывы далейшага развіцця краіны і грамадства, калі не сфарміравана сістэма грамадскіх каштоўнасцей і прыярытэтаў. Мноства прафесій і спецыяльнасцей, адсутнасць неабходных ведаў пра змест працы ў свеце прафесій, цяжкасці ацэнкі кожным чалавекам сваіх асобасных якасцей робяць задачу правільнага выбару прафесіі, разумнай пабудовы свайго працоўнага шляху для большасці выпускнікоў практычна непасільнай, а разнастайнасць і нявызначанасць магчымых вынікаў прафесійнага выбару прыводзяць да таго, што многія і не імкнуцца зрабіць свае асабістыя прафесійныя планы дастаткова абгрунтаванымі. Добра вядомыя вынікі гэтага – адсутнасць зацікаўленасці да працы, частая змена прафесій, нявер’е ў свае сілы. Між тым сутнасць прафесійнага выбару заключаецца менавіта ў знаходжанні аптымальнага варыянту працоўнага шляху, ці кар’еры.
Асноўныя памылкі, якія робяць выпускнікі школ:
- выбар работы ці навучальнай установы “за кампанію” ці пад уздзеяннем думкі знаёмых, сяброў;
- паступленне па прынцыпу “куды возьмуць” або з мэтай адкласці пачатак дарослага жыцця, пазбегнуць прызыву ў армію;
- канцэнтрацыя ўсіх намаганняў на выбары ВНУ, а не на спецыяльнасці , што суправаджаецца, як правіла, думкай: галоўнае – паступіць, а далей пойдзе ўсё само па сабе;
- арыентацыя на знешнюю прывабнасць прафесіі, недаацэнка цяжкасцей выбранай прафесіі, падсвядомы разлік на шырокую вядомасць у выніку аўтаматычнага пераносу прэстыжу прафесіі на сябе.
Таму адным з накірункаў дзейнасці школы ў сучаснай сацыякультурнай сітуацыі з’яўляецца правядзенне такой прафарыентацыйнай работы, якая б садзейнічала самавызначэнню школьнікаў і дапамагала б выпускнікам базавай і сярэдняй школы зрабіць выбар шляху сваёй далейшай дзейнасці.
Недаацэнка прафесійнай падрыхтоўкі ў школе садзейнічае таму, што ў сучаснай моладзі не фарміруецца зацікаўленасць да работы ў сферы рэальнай эканомікі, тэхналагічнае мысленне, якасці, неабходныя для паспяховай працоўнай дзейнасці. Не выхоўваючы з дзяцінства любоў і павагу да працы, мы тым самым падштурхоўваем маладых людзей ў катэгорыю тунеядцаў і правапарушальнікаў.
У дадзены момант прадпрыемствы працаўладкоўваюць моладзь з насцярожлівасцю, і часта маладыя людзі аказваюцца незапатрабаванымі на рынку працы.Сёння не апраўдваюць сябе традыцыйныя спосабы прафарыентацыі, сутнасць якіх заключаецца часцей за ўсё ў запрашэнні моладзі на вакантныя, але непрэстыжныя працоўныя месцы. У сучасных умовах прафесійнае самавызначэнне мае на мэце выбар кар’еры, сферы самаразвіцця асобасных магчымасцей, а таксама фарміраванне ўстойлівых адносін асобы да сацыякультурных і прафесійна-вытворчых умоў. Таму пры правядзенні прафарыентацыйнай работы важна не толькі выявіць індывідуальныя псіхалагічныя якасці асобы, але і вызначыць узровень сфарміраванасці сацыяльных запатрабаванняў.
Паспяховасць дапрафесійнай і прафесійнай адукацыі сённяшніх школьнікаў вызначае месца нашай краіны ў сучаснай і заўтрашняй цывілізацыі і культуры, стварае прадумовы для новых вытворчых сіл і адносін. Аднак ажыццяўляемая на сучасным этаме мадэрнізацыя адукацыі не набліжае школу да рашэння праблем адэкватнасці патрабаванняў да якасці працоўных рэсурсаў краіны. Супярэчнасці паміж зместам агульнай сярэдняй адукацыі (дапрафесійная і прафесійная падрыхтоўка вучняў ) і самавызначэннем, а тым больш, самарэалізацыяй школьнікаў на ранку працы, які пастаянна мяняецца, прывялі да таго, што ўзнікла глабальная праблема – праблема гатоўнасці падлеткаў да выбару прафесіі.
Праект з’яўляецца вынікам сумеснай дзейнасці педагогаў, вучняў, псіхолага, бацькоў, накіраваны на актывізацыю пазнаваўчага інтарэсу і дзейнасці, развіццё патэнцыяльных магчымасцей і здольнасцей школьнікаў
Вядучая ідэя праекта: навучыць школьнікаў самастойна вырашаць жыццёвыя праблемы, прымяняць тыя ўменні, якія дапамогуць ім арыентавацца ў новых умовах сваёй прафесійнай, асабістай і грамадскай дзейнасці
Мэта праекта: на аснове сумеснай дзейнасці ўсіх удзельнікаў адукацыйнага працэсу садзейнічаць актуалізацыі працэсаў і механізмаў прафесійнага самавызначэння вучняў і ўзбагачэнню іх ведаў, уменняў і навыкаў у выбары жыццёвага і прафесійнага шляху, стварыць сістэму ўмоў для падрыхтоўкі школьнікаў да выбару прафесіі
Задачы праекта:
- Падрыхтаваць школьнікаў да працоўнага жыцця, асэнсаванага выбару далейшай адукацыі і будучай прафесіі
- Фарміраваць у школьнікаў станоўчыя адносіны, пачуццё каштоўнасці да сябе як індывідуальнасці, упэўненасці ў сваіх здольнасцях прымяняльна да рэалізацыі сябе ў працоўнай сферы жыцця.
- Азнаёміць вучняў са спецыфікай прафесійнай дзейнасці і новымі формамі арганізацыі працы ва ўмовах беспрацоўя і канкурэнтнасці праз сістэму факультатыўных заняткаў
Удзельнікі праекта: вучні пачатковай школы, 5 – 9 класаў, настаўнікі пачатковых класаў, настаўнікі-прадметнікі, класныя кіраўнікі, адміністрацыя школы, бацькі вучняў
Сацыяльныя партнёры: Філіял “Пяцігор’е”, фельдшарска-акушэрскі пункт аг.Забалацце, Забалацкая сельская бібліятэка, Станькаўскі сельскі савет, Забалацкі сельскі дом культуры
Змест і арганізацыя прафарыентацыйнай дзейнасці
Асноўныя накірункі прафарыентацыйнай дзейнасці – гэта адукацыя, дыягностыка і карэкцыя.
Адукацыйная работа важная на ўсіх этапах рэалізацыі праекта. Яна праводзіцца настаўнікамі-прадметнікамі, класнымі кіраўнікамі, псіхолагам. Галоўная мэта такой работы – пашырыць веды вучняў і іх бацькоў аб прафесіях, паказаць актуальнасць абмяркоўваемай праблемы і вызначыць шляхі яе вырашэння.
Педагагічная дыягностыка дазваляе выявіць праблемы і пытанні, якія ўзнікаюць у вучняў і іх бацькоў, робіць працу ў гэтым накірунку больш значнай і запатрабаванай.
Псіхадыягностыка праводзіцца з мэтай вывучэння асобасных якасцей вучняў і ацэнкі іх прафесійных магчымасцей.
Карэкцыйная работа важную ролю адыгрывае на прамежкавым і заключным этапах прафесійнага самавызначэння. Яна дапамагае пазбегнуць памылак пры выбары прафесіі, правесці рэфлексію сваіх здольнасцей і магчымасцей, а таксама знайсці аптымальны шлях самарэалізацыі.
Зыходзячы са сказанага, можна сфармуляваць канкрэтныя задачы прафесійнага самавызначэння школьнікаў на кожнай ступені навучання:
Задачы прафарыентацыйнай дзейнасці | 1-4 класы | 5-8 класы | 9 клас |
Прывіваць дзецям любоў і прывычку да працы, развіваць пачуццё задавальнення ад працэсу ўдзелу і вынікамі працы, забяспечваць разуменне ролі працы ў жыцці людзей, знаёміць з матэрыяламі і ручнымі інструментамі, прымяняемымі ў быце, прывіваць школьнікам навыкі акуратнасці, беражлівасці, працавітасці, стараннасці. Вынік Агульная станоўчая ўстаноўка на працу, пачатковыя веды аб працоўнай дзейнасці і элементарныя працоўныя навыкі. |
Прадаўжаць работу па выпрацоўцы поглядаў, сістэмы каштоўнасцяў, псіхалагічных установак, якасцяў асобы, якія дазваляюць быць карысным грамадству і рэалізаваць асабістыя імкненні. Пазнаёміць вучняў з галінамі народнай гаспадаркі, відамі працы, распаўсюджанымі прафесіямі. Заахвоціць да грамадска карыснай працы. Вынік Атрыманыя веды, ўменні і навыкі павінны быць дастатковымі для аптымальнага выбару школьнікамі сваёй будучай прафесіі, кар’еры. |
Выпрацаваць уменне абгрунтоўваць мэту дзейнасці з улікам грамадскіх запатрабаванняў; знаходзіць і апрацоўваць неабходную інфармацыю; супрацоўнічаць у калектыве, аб’ектыўна ацэньваць свае прафесійныя магчымасці і суадносіць іх з рэальным становішчам на рынку працы. Вынік Атрыманне такой пачатковай прафесійнай падрыхтоўкі, якая дазволіла б адразу ўключыцца ў працоўную дзейнасць ці прадоўжыць адукацыю ў спецыяльных вучэбных установах. |
Чакаемы вынік: рэалізацыя гэтых мэтаў, дапоўненая паслядоўнай работай па прафарыентацыі, дапаможа не толькі вырашэнню народнагаспадарчых задач, але і граматнаму фарміраванню выканання асабістых планаў школьнікаў. Іменна ў рэалізацыі праекта вучні спрабуюць сябе ў розных сферах дзейнасці, адчуваюць сітуацыю поспеху, атрымліваюць новыя магчымасці выбару будучай прафесіі.
Укараненне праекта ў адукацыйны працэс дазволіць:
вучням удакладняць і карэкціраваць свае прафесійныя намеры, ажыццяўляць пошук і аналіз інфармацыі аб шляхах прафесійнай адукацыі і працаўладкавання;
педагогам павысіць прафесійную кампетэнтнасць, развіваць матывацыйна-патрэбасную сферу вучняў, дапамагчы бацькам зразумець і прыняць неабходнасць і значнасць усіх паняццяў і дзеянняў для вучняў;
бацькам атрымаць веды пра патэнцыяльныя магчымасці, здольнасці, схільнасці сваіх дзяцей; стварыць атмасферу ўзаемападтрымкі і агульнасці інтарэсаў са сваімі дзецьмі і настаўнікамі; садзейнічаць развіццю здольнасцей свайго дзіцяці, фарміраванню каштоўнасных жыццёвых арыенціраў
Работа па фарміраванні гатоўнасці падлеткаў да ажыццяўлення прафесійнага выбару неабходна, каб дапамагчы школьнікам асэнсавана і адказана весці сябе як пры выбары накірунку далейшага навучання, так і ў ходзе атрымання прафесійннай адукацыі.
Пачынаецца гэта работа з метадаў, задача якіх – акцэнтаваць увагу вучняў на праблеме выбару, якая стаіць перад імі, пазнаёміць з рознымі аспектамі гэтай праблемы.
Формы і метады канцэнтрыравання ўвагі падлеткаў на праблеме выбару:
- індывідуальныя гутаркі-кансультацыі;
- трэнінгі;
- прафарынетацыйныя гульні і практыкаванні;
- спецыяльна арганізаваныя дыскусіі;
- анкеты-апытванні;
- сумесны з класам разгляд задач-сітуацый прафесійнага і асобаснага самавызначэння;
- выкарыстанне ўласных прыкладаў настаўніка
Лепшы спосаб даведацца, ці даб’ецца школьнік прафесійнага вопыту, - даверыць яму шукаемую прафесію. У адносінах да прафесійнага выбару гэта азначае, што чым большую колькасць розных прафесій, спецыяльнасцей, пасад “прымерыць” на сябе падлетак, тым лягчэй яму будзе вызначыць, у якіх галінах чалавечай дзейнасці ён адчувае сябе найбольш камфортна.
Вельмі важнай часткай з’яўляецца прафарыентацыйная інфармаванасць школьнікаў, якая, у прыватнасці, вызначаецца:
- веданнем дзецьмі і падлеткамі прафесіі, спецыяльнасці і адукацыі бацькоў і блізкіх;
- здольнасцю некалькі разоў напісаць сачыненне “Мая будучая прафесія – самая лепшая”;
- актыўным удзелам дзяцей і падлеткаў у дыспутах, сустрэчах з рознымі спецыялістамі;
- азнаямленнем з разнастайнай прафарыентацыйнай літаратурай;
- наяўнасцю асабістага рэйтынгу прафесій.
Крытэрыі гатоўнасці да выбару прафесіі
Наяўнасць матываў выбару прафесіі, наяўнасць запасных варыянтаў прафесійнага выбару
Паўната і дыферынцаванасць ведаў пра свет прафесій, адпаведнасць індывідуальных асаблівасцей
Уменне ставіць мэту выбару прафесіі і складаць праграму дзеянняў па яе дасягненні; карэкцыя прафесійных планаў
У асяроддзі фарміравання прафесійна значымай кампетэнтнасці навучэнцаў важнае значэнне набывае тэзаўрус, якія апісвае вытворчыя адносіны, г.зн. зразумелымі і празрыстымі павінны стаць такія паняцці, як:
- рынак працы і прафесій;
- імідж спецыяліста і прафесіі;
- асобасныя прафесійныя планы;
- службы занятасці і працаўладкавання;
- працэдуры пошуку працы і працаўладкавання;
- кваліфікацыя рабочых, тэхнікаў, інжынераў;
- агульныя і спецыяльныя веды і ўменні;
- умовы працы;
- прафесійныя захворванні і траўматызм;
- даўрачэбная дапамога пры няшчасных выпадках на вытворчасці;
- абавязкі па пасадзе;
- заработная плата і яе структура;
- псіхалагічныя асаблівасці работы;
- працоўныя споры і канфлікты, выхад з іх;
- прафесійныя і асобасныя якасці работнікаў рознай кваліфікацыі;
- шляхі павышэння кваліфікацыі;
- сістэма падрыхтоўкі кадраў;
- характарыстыкі навучальных устаноў;
- прафесійнае майстэрства і творчасць.
Каляндарны план рэалізацыі інавацыйнага праекта на 2019/2020 н.г.
№ |
Змест работы |
Тэрмін |
Адказны |
|
I.Арганізацыйна-метадычная работа Інфармацыйна-аналітычная дзейнасць |
||||
1. |
Стварыць банк метадычных матэрыялаў па прафарыентацыі а) методыкі вывучэння асобы з прафарыентацыйнымі мэтамі б) дыягнастычныя апытванні в) карты інтарэсаў г) наборы тэстаў д) наборы анкет і г.д. е) распрацоўкі класных гадзін, гульняў, рэкамендацый класным кіраўніком, настаўнікам-прадметнікам па рэалізацыі праграмы прафарыентацыі вучняў |
На працягу года |
Намеснік дырэктара па АД , савет па прафарыентацыі |
|
2. |
Стварыць інфармацыйную сістэму для своечасовага азнаямлення ўсіх удзельнікаў адукацыйнага працэсу і бацькоў з вынікамі даследаванняў схільнасцей і магчымасцей вучняў |
Да 01.11. |
Намеснік дырэктара па АД |
|
3. |
Стварыць банк дадзеных навучальных устаноў рэгіёна, вобласці, рэспублікі. Стварыць банк дадзеных па выніках конкурснай кампаніі ў ВНУ, ССНУ, ПТНУ рэгіёна, вобласці, рэспублікі |
Да 01.11. |
Намеснік дырэктара па АД Класныя кіраўнікі 8-9 кл |
|
4. |
Аформіць зменны інфармацыйны стэнд па прафарыентацыі |
Верасень |
Педагог-псіхолаг |
|
5. |
Стварыць картатэку “Прафесіі, з якімі знаёміць прадмет” |
Да 01.01. |
Намеснік дырэктара па АД |
|
6. |
Папоўніць фонд бібліятэкі даведачна-інфармацыйнымі матэрыяламі аб прадпрыемствах, вучэбных установах рэгіёна, аб сацыяльна-прававой абароне выпускнікоў школы |
Пастаянна |
Бібліятэкар школы |
|
7. |
Прааналізаваць адпаведнасць рэкамендацый выпускніку школы, змешчаных у прафарыентацынай карце, з яго выбарам |
Катрычнік |
Педагог-псіхолаг |
|
II. Работа з педагагічнымі кадрамі |
||||
1. |
Субяседванне з класнымі кіраўнікамі 7 -9 кл. па выніках дыягностыкі, планаванне работы |
Кастрычнік |
Намеснік дырэктара па АД |
|
2. |
Субяседванне з класнымі кіраўнікамі па выяўленні іх запытаў, прапаноў па методыцы правядзення прафарыентацыі вучняў |
Кастрычнік
|
Намеснік дырэктара
|
|
3. |
Інструктыўна-метадычная нарада з настаўнікамі-прадметнікамі, класнымі кіраўнікамі, па вызначэнні іх ролі ў сістэме прафарыентацыйнай работы з вучнямі і планаванне дзейнасці. |
Верасень
|
Намеснік дырэктара па АД
|
|
5. |
Семінар-практыкум для настаўнікаў пачатковых класаў “Планаванне, арганізацыя прафарыентацыйнай работы з вучнямі пачатковых класаў” |
Лістапад |
Педагог-псіхолог |
|
6. |
Арганізацыя ўзаеманаведвання класнымі кіраўнікамі мерапрыемстваў па прафарыентацыі . |
На працягу года |
Намеснік дырэктара па АД |
|
7. |
Фестываль педагагічных ідэй |
Май |
Намеснікі дырэктара |
|
III. Работа з вучнямі |
||||
Арыентацыйна-школьны этап (1-4 класы) |
||||
1. |
Правядзенне гульняў, святаў, сустрэч з бацькамі з мэтай азнаямлення дзяцей з рознымі прафесіямі |
На працягу года |
Настаўнікі пачатковых класаў |
|
2. |
Класныя мерапрыемствы “Прафесіі нашых бацькоў” |
Люты сакавік |
Настаўнікі пачатковых класаў |
|
3. |
Конкурсы малюнкаў “Усе работы важныя” |
Кастрычнік-лістапад |
Настаўнік выяўленчага мастацтва |
|
4. |
Ахоп вучняў гурткамі і факультатывамі ў адпаведнасці з іх інтарэсамі і запытамі бацькоў |
Верасень |
Настаўнікі пачатковых класаў |
|
Арыентацыйна-асобасны этап (5-8 класы) |
||||
1. |
Дыягностыка прафарыентацыйнай накіраванасці вучняў для іх вызначэння ў гурткі, факультатывы, секцыі |
На працягу года, па запытах |
Педагог-псіхолаг, класныя кіраўнікі |
|
2. |
Арганізацыя экскурсій на прадпрыемствы рэгіёна |
На працягу года |
Класныя кіраўнікі |
|
3. |
Правядзенне класных прафарыентацыйных гадзін: - у свеце прафесій; - шлях да прафесіі пачынаецца ў школе; - працоўны радавод маёй сям’і |
На працягу года ў адпаведнасці з планам кл.кір |
Класныя кіраўнікі |
|
4. |
Выпуск сценгазет, наппісанне рэфератаў, конкурсы сачыненняў, правядзенне вечароў, КВЗ, прысвечаных прафесійным святам |
На працягу года |
Класныя кіраўнікі. |
|
5. |
Наведванне Дзяржынскага рэгіянальнага цэнтра занятасці насельніцтва |
Красавік |
Намеснік дырэктара па АД |
|
6 |
Знаёмства вучняў з мірам прафесій, узаемазвязаных са школьнымі вучэбнымі прадметамі. |
На працягу года |
Настаўнікі-прадметнікі, кіраўнікі гурткоў |
|
7. |
Правесці конкурсы “Юныя мадэльеры (кулінары, будаўнікі і інш)”. |
Сакавік – май |
Класныя кіраўнікі |
|
8. |
Арганізаваць выставу работ вучняў гурткоў, факультатываў |
Май |
Настаўнікі-прадметнікі, кіраўнікі гурткоў |
|
9. |
Аказанне падтрымкі ў вядзенні прафесійных карт, пачынаючы з 6 класа |
На працягу года |
Педагог-псіхолаг, класныя кіраўнікі |
|
10 |
Абмеркаванне вынікаў праходжання сацыяльных практык прафесійных проб, карэкціроўка асабістага прафесійнага плана і выпрацоўка рэкамендацый па далейшым прафесійным самавызначэнні |
На працягу года |
Педагог-псіхолаг, класныя кіраўнікі |
|
Дапрафесійна-арыентацыйны (9клас) |
||||
1. |
Тэсціраванне вучняў з мэтай выяўлення іх прафесійнай накіраванасці |
Верасень - кастрычнік |
Педагог-псіхолаг |
|
|
Арганізацыя праходжання прафесійных проб вучняў 9 класаў на базе прадпрыемстваў і ўстаноў мікрараёна школы (сацыяльныя партнёры) |
На працягу года |
Адміністрацыя школы, кіраўнікі ўстаноў |
|
2. |
Арганізацыя кансультацый па прафесійным самавызначэнні вучняў |
На працягу года |
Педагог-псіхолаг |
|
3. |
Вядзенне прафесійных дыягначтычных карт школьнікаў |
Пастаянна |
Класныя кіраўнікі, педагог-псіхолаг |
|
4. |
Экскурсіі на прадпрыемствы, размешчаныя ў мікрараёне школы |
На працягу года |
Намеснік дырэктара па АД |
|
5. |
Наведванне школьнікамі навучальных устаноў у “Дні адкрытых дзвярэй” |
Красавік- май |
Намеснік дырэктара па АД |
|
6. |
Працаўладкаванне школьнікаў, жадаючых працаваць у час канікул |
Чэрвень – жнівень |
Намеснік дырэктара па АД |
|
7. |
Правесці “Тыдні абароны прафесій” |
III чвэрць |
Класныя кіраўнікі |
|
8. |
Правядзенне прадметных тыдняў |
Згодна плана |
Намеснік дырэктара па АД |
|
9. |
Арганізацыя работы факультатыўнага курса “Маё прафесійнае будучае”, 9 клас |
На працягу года |
Намеснік дырэктара па АД |
|
10. |
Кансультацыя ўрача на тэму “Здароўе і выбар прафесіі” |
На працягу года |
Урач |
|
11. |
Гутаркі для вучняў “Патрабаванні прафесіі да здароўя” |
На працягу года |
Урач |
|
12. |
Правядзенне аглядаў навукова-папулярнай літаратуры па прафарыентацыі |
На працягу года |
Бібліятэкар |
IV. Сумесная работа школы, прадпрыемстваў, рэгіянальнага цэнтра занятасці насельніцтва |
||||
1. |
Арганізацыя экскурсій на прадпрыемствы, установы |
На працягу года |
Адміністрацыя школы, прадпрыемстваў, устаноў |
|
2. |
Сумеснае святкаванне прафесійных святаў |
На працягу года |
- « - |
|
3. |
Працаўладкаванне на час канікул падлеткаў асацыяльных паводзін |
У час канікул |
- « - |
|
4. |
Стварыць банк прафесій прадпрыемстваў і ўстаноў мікрараёна школы |
Да 1 красавіка |
В.а.педагога сацыяльнага |
|
5. |
Тэсціраванне вучняў 8-х класаў з мэтай выяўлення іх прафесійнай накіраванасці |
На працягу года |
Педагог-псіхолаг |
|
6. |
Індывідуальныя і групавыя кансультацыі для вучняў і бацькоў па разнастайнай тэматыцы прафесійнай дзейнасці |
На працягу года |
Педагог-псіхолаг,
|
|
7. |
Забеспячэнне школы даведачнай інфармацыяй пра навучальныя ўстановы горада, рэспублікі |
Да 1 лістапада |
Цэнтр занятасці |
|
8. |
Правесці для выпускнікоў школы: - сустрэчы са спецыялістамі рэгіянальнай службы занятасці насельніцтва па пытаннях прававой і сацыяльнай абароны выпускнікоў школы; - кірмаш прафесій ; - экскурсіі ў навучальныя ўстановы горада - інтэрнет-экскурсіі ў навучальныя ўстановы рэспублікі; - Дні адчыненых дзвярэй |
Сакавік-май |
Намеснік дырэктара па АД, РЦЗН |
|
V. Работа з бацькамі вучняў |
||||
1. |
Сумесна з сям’ёц вывучаць інтарэсы, схільнасці дзяцей і садзейнічаць іх развіццю праз арганізацыю гурткоў, секцый, факультатыўных заняткаў |
Пастаянна |
Класныя кіраўнікі |
|
2. |
Індывідуальныя і групавыя кансультацыі “Загадкі вашага дзіцяці. Ад чаго залежыць таленавітасць і поспех?” |
Пастаянна |
Педагог-псіхолаг, класныя кіраўнікі |
|
3. |
Бацькоўскія сходы: - “Схільнасці і здольнасці вашага дзіцяці” (7 – 8 класы); - “Роля сям’і ў правільным прафесійным самавызначэнні падлетка ” (9кл.) |
Па графіку школы |
Дырэктар школы |
|
4. |
Конкурс сямейных сачыненняў “Прафесіі нашай сям’і” |
Красавік |
Настаўнікі-прадметнікі |
|
5. |
Заахвочванне бацькоў да арганізацыі і правядзення экскурсій на прадпрыемствы, установы. |
На працягу года |
Класныя кіраўнікі |
|
VI. Маніторынг якасці прафарыентацыйнай работы |
||||
1. |
Правесці маніторынг: - узроўню задаволенасці выпускнікоў школы абранай прафесіяй, спецыяльнасцю; - узроўню адпаведнасці рэкамендацый у прафесійных дыягнастычных картах і выбарах прафесіі выпускнікамі школ. |
Кастрычнік-лістапад |
Педагог-псіхолаг |
|
2. |
Творчыя справаздачы класных кіраўнікоў па прафарыентацыі вучняў |
Сакавік-красавік |
Намеснік дырэктара па АД |
|
3. |
Аналіз адпаведнасці прафесійных намераў вучняў і іх удзелу ў гуртках, секцыях, факультатывах. |
На працягу года |
Намеснік дырэктара па АД |
|
4. |
Аналіз адпаведнасці выбару правесіі і далейшага навучання выпускнікоў школы. |
На працягу года |
Намеснік дырэктара па АД
|
Праграма праекта “Праектуем, будуем школу будучага” на 2019/2020г.г.
1. Уводзіны
Прафарыентацыя ў праграме разглядаецца як сістэма выхаваўчых, сацыяльна-псіхалагічных і навучальных мерапрыемстваў, якія садзейнічаюць свабоднаму выбару прафесійнага самавызначэння выпускніка школы ва ўмовах сучаснага рынку працы.
Прафарыентацыя забяспечвае псіхалагічную, каштоўнасную, інфармацыйную гатоўнасць да прафесійнага самавызначэння і да магчымай прафесійнай пераарыентацыі ва ўмовах змен на працоўным рынку.
2. Умовы прафарыентацыі
Прафесійнае самавызначэнне разглядаецца як частка сацыялізацыі. Яно будзе паспяховым пры выкананні наступных умоў:
· высокі ўзровень самасвядомасці выпускніка
· арыентаванасць выпускніка ў межах магчымых прафесій, магчымасцей рынку працы як рэальнага, так і патэнцыяльнага
· наяўнасць развіцця інтарэсаў, схільнасцяў, здольнасцяў
3.Этапы работы
Этапы школьнай прафарыентацыі .
1 ступень прафарыентацыі “Кім быць?” ахоплівае перыяд навучання з 1 па 7 клас.
2 ступень прафарыентацыі “У свеце прафесій” ахоплівае вучняў 8 – 9 класаў.
Мэты і накірункі работы
На I этапе:
Актуалізацыя і развіццё інтарэсаў, схільнасцяў, здольнасцяў.
Рэалізацыя інтарэсаў, схільнасцяў, здольнасцяў у розных сферах дзейнасці. Фарміраванне патрэбы ў прафесійным самавызначэнні.
Накірункі работы па прафарыентацыі:
· Удзел школьнікаў у розных КПС
· Правядзенне сустрэч з людзьмі розных прафесій
· Ахоп вучняў работай гурткоў, секцый, факультатыўных заняткаў
На II этапе:
Дапамагчы школьнікам з самавызначэннем у выбары прафесіі ў адпаведнасці з асбаснымі магчымасцямі і запатрабаваннямі.
Фарміраванне канкрэтных асобасных задач самавызначэння школьнікаў.
Накірункі работы:
· Ахоп вучняў работай гурткоў, секцый, факультатыўных заняткаў
· Удзел школьнікаў у розных КПС
· Правядзеннне цыкла ўрокаў па прафарыентацыі
· Сістэма выхаваўчых мерапрыемстваў па прафарыентацыі
· Працаўладкаванне
Накірункі работы:
· Інфармацыйна-адукацыйная работа
· Дыягностыка і кансультаванне
“У свеце прафесій”
8 клас
Задачы:
- Азнаямленне і інфармаванне вучняў аб розных прафесіях, дзейнасці людзей і асновах выбару прафесіі
- Знаёмства з асноўнымі паняццямі па прафесіялогіі
- Асваенне вучнямі тэхналогій выбару
№ п/п |
Тэматыка гадзін прафарыентацыі |
Тэрміны |
1 |
Выбар у жыцці чалавека |
Верасень |
2 |
Свет прафесій і прафесійны выбар |
Кастрычнік |
3 |
Тыпы прафесій |
Лістапад |
4 |
Псіхалагічная карта прафесіі |
Снежань |
5 |
Як падлетку ўладкавацца на работу |
Снежань |
6 |
Прафесійныя якасці |
Студзень |
7 |
У свеце інтарэсаў |
Люты |
8 |
Прафесійныя магчымасці кожнага |
Сакавік |
9 |
Тэсціраванне па выбары прафесіі |
Сакавік |
10 |
Сустрэчы з прадстаўнікамі розных прафесій |
На працягу года |
11 |
Экскурсіі на прадпрыемствы, установы, размешчаныя ў мікрараёне школы |
На працягу года |
9 клас
Задачы:
- паглыбленне і пашырэнне ўяўленняў пра розныя прафесіі;
- правядзенне тлумачальнай работы па самаактуалізацыі і выбары прафесіі
№ п/п |
Тэматыка гадзін прафарыентацыі |
Тэрміны |
1 |
Разнастайнасць прафесій |
Верасень |
2 |
Патрабаванні прафесіі да чалавека |
Кастрычнік |
3 |
Куды пайсці вучыцца пасля заканчэння 9-і класаў |
Лістапад |
4 |
Як уладкавацца на работу: зносіны, тэлефон, субяседванне, прэзентацыя |
Снежань |
5 |
Самаацэнка |
Студзень |
6 |
Ад прафесіі да пасады |
Люты |
7 |
Майстэрства і прафесія |
Сакавік |
8 |
Сустрэчы з прафесіяналамі сваёй справы прадстаўнікамі розных прафесій |
Красавік |