Об учреждении

Государственное учреждение образования "Заболотский учебно - педагогический комплекс детский сад - базовая школа"

У 1930-ыя – 1940-ыя гады дзеці в. Забалацце вучыліся ў Коскаўскай пачатковай школе. У гады Вялікай Айчыннай вайны школа не працавала. У 1944 годзе школа зноў адкрылася, а ў 1947 годзе стала сямігодкай. У 1973 годзе школа пераехала ў новы будынак у вёсцы Забалацце. З 1986 года – базавая школа, а ў ліпені 2006 г школа была рэарганізавана ў школу-сад і стала называцца дзяржаўная ўстанова адукацыі “Забалацкі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад - базавая школа”.Школа ў вёсцы Забалацце была адкрыта ў студзені 1861 года. У ёй навучалася 13 сялянскіх хлопчыкаў. У 1865 годзе – 13 хлопчыкаў і 2 дзяўчынкі (праваслаўных). Настаўнікам быў селянін Мірон Бабко. Яму аплачвалася за навучанне 17 руб. серабром. У ведамасці царкоўна-прыходскіх школ за 1 студзеня 1871 года адзначана, што да Станькаўскай царквы адносяцца 3 вучылішчы, сярод якіх вучылішча ў в. Забалацце. Вучылішча размяшчалася ў наёмным доме. Кнігі атрымлівалі ад старшыні Станькаўскай валасной царквы Кулікоўскага.