Міжнародны дзень роднай мовы
21.02.202321 лютага - Міжнародны дзень роднай мовы.
Кожны з настаўнікаў сёння імкнуўся, каб гэты дзень стаў для вучняў запамінальным і адначасова займальным.
Вучні 8 класа прынялі ўдзел у інтэрактыўнай дыктоўцы па беларускай мове "Ад слова роднага ў захапленні". Ім было прачытана 20 сказаў, у кожным з якіх былі прапушчаны словы. Гэтыя словы былі напісаны на дошцы і вучні маглі самастойна іх устаўляць.
Пасля правільныя варыянты былі агучаны і патлумачаны самімі вучнямі. Такім чынам вучням удалося ўзбагаціць свой слоўнікавы запас і паўтарыць некаторыя правілы.