Міжнародны дзень роднай мовы

21.02.2024

21 лютага ў дзень роднай мовы ў сад да дзяцей прыходзіла дзўчынка Ганначка (вучаніца 4 класа Досіна Ксенія). Яна загадала дзецям загадкі, патанцавала з імі, прачытала казку на беларускай мове, а таксама падарыла размалёўкі.
Мова родная мая ты,
Што і дзедавай была!
Мова мамы, мова таты,
Мова нашага сяла!
Ты звініш, калі я ўранку
Чую песні за акном,
І журчыш, як бае байку
Мне бабуля перад сном.