Занятия на тему "Одежда, обувь"

05.10.2022

Гульні і практыкаванні па тэме
"АДЗЕННЕ. АБУТАК. ГАЛАЎНЫЯ ЎБОРЫ"
для дзяцей 4 - 6 гадоў

Дадзеныя практыкаванні садзейнічаюць пашырэнню слоўніка, фарміраванню лексіка-граматычнага ладу і звязнага маўлення дзяцей.

1. Гульня "Адзін - многа" Утварэнне назоўнікаў роднага склону
Куртка - многа куртак
шуба -
шалік -
хустка -
чаравік -
наскі -
паліто -

2. Гульня "Мой, мая, маё" Дапасаванне прыметнікаў і займеннікаў
Чый плашч? - Мой плашч
Чые штаны?....
Чые боты? .....
Чыя куртка? ......
Чые пальчаткі?

3. Гульня "Шыем адзенне" Утварэнне прыметнікаў ад назоўнікаў
Боты з гумы - (Якія боты?) - Гумовыя боты
Кофта з шэрсці - ....
Шапка з меху - .....
Чаравікі са скуры -.....
Сукенка з шоўку - .....

4. Гульня "Што лішняе?"
Капялюш, шапка, рукавіцы, кепка (лішнія рукавіцы, бо гэта не галаўны ўбор).
Сукенка, туфлі,кашуля, майка
Чаравікі, боты, басаножкі, панамка