Міжнародны дзень роднай мовы

22.02.2024

“Ты душа Беларусі, беларуская мова!”
Мова – гэта значна больш, чым проста сродак зносін. Родная мова ўвасабляе багатую духоўную і культурную спадчыну народа, глыбіню народных традыцый, а таксама неўміручыя таленты мастакоў слова.

21 лютага па традыцыі адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. У рамках Тыдня роднай мовы ў дзяржаўнай установе адукацыі "Забалацкая базавая школа" 22 лютага для навучэнцаў 7-9 класаў прайшла віктарына "Дыяменты роднай мовы".
… Смак роднага слова, прыгажосць і мілагучнасць роднай мовы - гэта крыніца натхнення для шчаслівай душы!