"Урок у музеі"

20.02.2024

Месяц адукацыйнага турызму крочыць па Рэспубліцы Беларусь, а вучні 9 класа Забалацкай базавай школы адпрацавалі ўрок беларускай літаратуры ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа, што знаходзіцца ў Мінску.
✨Навучэнцы адправіліся ў літаратурнае падарожжа па старонках біяграфіі і творчасці славутага пісьменніка. Адказваючы на пытанні квэст-гульні "Таямніцы дома песняра" змаглі праверыць свае веды і разгадаць "Чароўную крыжаванку"
💫Якуб Колас – наш гонар, наша славутая спадчына. Творчасць яго – выток святла і дабрыні.
💠Спадзяёмся, што дзевяцікласнікам гэты ўрок запомніўся.