Тыдзень роднай мовы

23.09.2022

Вучні пачатковых класаў з задавальненнем далучыліся да конкурсу малюнкаў "Аб Радзіме сваёй я шмат чаго ведаю". Другі клас намаляваў адзін з сімвалаў Беларусі - валошку або васілёк.

Часцінка любімай старонкі,
Часцінка зямлі - васілёк

Валошка, васілёк. Іх ніхто не сеяў. Напэўна, прырода сама паклапацілася, каб гэтыя кветкі раслі ў суседстве з жытам. Земляробы іх не знішчалі, наадварот, любілі і бераглі, нават склалі аб кветках легенду і не адну.

Каго не хвалюе сустрэча з гэтай прыгожай кветкай! Убачыць блакітныя зорачкі на ўзмежку жытнёвага поля падарожны і міжволі забываецца пра стому.

Многа вершаў і песень прысвечана васільку. Я.Колас, Я.Купала, А.Куляшоў, М.Танк, П.Броўка, М.Багдановіч неаднаразова звярталіся да гэтай кветкі, якая, як і народ, такая ж сціплая, простая і адкрытая, гасцінная і талерантная.

З часам васілёк ператварыўся ў сапраўдны сімвал зямлі беларускай.